PornHub

На гэтым тыдні Еўрапейская камісія пашырыла спіс буйных анлайн-платформ, на якія распаўсюджваюцца патрабаванні закона «Аб лічбавых паслугах» (DSA).

Да такіх буйных гульцоў, як Google, Facebook, TikTok дадалі тры эратычныя парталы — Pornhub, XVideos і Stripchat. Цяпер спіс ахоплівае 22 платформы і, як адзначаюць еўрачыноўнікі, не з'яўляецца канчатковым.

Новыя ўдзельнікі спісу павінны на працягу чатырох месяцаў унесці змены, каб забяспечыць выкананне патрабаванняў DSA. Справаздачы аб выкананні будуць разгледжаныя Еўракамісіяй.

Платформы павінны будуць прыняць новыя меры для прадухілення распаўсюджвання сэксуальнага кантэнту без дазволу яго ўдзельнікаў і так званай дыпфэйк-парнаграфіі.

Еўрапейская камісія таксама патрабуе ад сайтаў выкарыстоўваць інструменты праверкі ўзросту, каб непаўналетнія не маглі атрымаць доступ да кантэнту. Платформы павінны будуць адпавядаць высокім стандартам мадэрацыі, каб не дапусціць з'яўлення кантэнту са сцэнамі сэксуальнага гвалту і дзіцячай парнаграфіі.

Акрамя гэтага, сайтам у будучыні будзе забаронена персаналізаваць рэкламу на падставе пэўных канфідэнцыйных даных (сэксуальная арыентацыя, палітычныя погляды, веравызнанне), а таксама збіраць персанальныя даныя дзяцей і моладзі ў рэкламных мэтах. За невыкананне правіл кампаніям пагражаюць штрафы да шасці працэнтаў ад гадавога абароту.

Як піша інтэрнэт-выданне Spiegel.de, Pornhub паспрабаваў аспрэчыць сваё ўключэнне ў спіс, заявіўшы, што платформай карыстаецца толькі 33 мільёны чалавек у ЕС. Пад дзеянне ж DSA патрапляюць «буйныя платформы», у якіх не менш за 45 мільёнаў карыстальнікаў. Аднак Еўракамісія прывяла свае разлікі, якія даказваюць слушнасць рашэння адносна ўсіх трох новых удзельнікаў спісу.

Чытайце яшчэ:

Уступілі ў сілу новыя еўрапейскія правілы для тэхналагічных гігантаў. Вось як яны працуюць

Pornhub распавёў, якое порна беларусы часцей за ўсё глядзелі ў гэтым годзе

Як у Францыі спрабуюць абмежаваць доступ непаўналетніх да парнаграфіі

Клас
9
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?