Былая вёска Лошыца цяпер (пакуль яшчэ) складаецца з вуліц Чыжэўскіх, Лошыцкай, Юбілейнай, Амбулаторнай, а таксама аднайменных завулкаў і праездаў. Некалькі гадоў таму паўднёвую частку вёскі ўжо знеслі, праклаўшы на яе месцы новую вуліцу Станіслава Манюшкі.

Вуліца Чыжэўскіх — гэта ўвогуле некалі адзін з галоўных уездаў у Мінск. Менавіта па гэтай дарозе праз Лошыцу праходзіў шлях у горад Ігумен (роўна 100 гадоў таму пераназваны ў Чэрвень). Назва суседняй вуліцы, Ігуменскі тракт, дадзена так нездарма.

Прыкладна тыя ж гадоў з пяць таму паўднёвую частку Чыжэўскіх знеслі і абрэзалі (застаўся адзін прыватны дом), а на яе месцы пабудавалі два высокія дамы па вуліцы Янкі Лучыны; пару гадоў таму знеслі яшчэ прыкладна палову вуліцы — пакуль на месцы тых дамоў пустка.

 

 

 

Цяпер актыўна зносяць паўночна-заходнія кварталы, бліжэй да Ігуменскага тракту. Многія астатнія дамы ўжо таксама адселеныя, але пакуль яшчэ не знесеныя. Дзесьці і зусім жыццё пакуль працягваецца сваім ходам, але паступова ўсё ўжо рыхтуецца да таго, каб пакінуць дамы, у якіх вырасла не адно пакаленне мінчукоў і лашычан, і перасяліцца ў новыя шматпавярховікі ўдалечыні ад Лошыцы, цэнтра і наогул зялёных насаджэнняў.

 

Там жа, дзе ўжо ідзе знос, усё адно яшчэ нямала людзей. Былыя жыхары імкнуцца за апошнія адпушчаныя дамам дні вывезці рэшту хоць трохі каштоўных рэчаў. Хтосьці корпаецца ўжо на знесеных дзялянках — часам трапляюцца рэчы, якія могуць зацікавіць барахольшчыкаў. А дзесьці пакідаюць на сценах нават фатаграфіі, якія потым апынаюцца проста на зямлі.

 

 

 

 

 

Чытайце таксама:

«Быў выяўлены яго аварыйны стан». Гомельскія ўлады знеслі гістарычны будынак на тэрыторыі парку

У цэнтры Мінска прадаецца закінуты будынак. Каштуе як трохпакаёвая кватэра

У мінскім Уруччы нарэшце зносяць нічыйны катэдж, які стаяў закінуты 20 гадоў

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
28
Абуральна
6