Козак скончыў універсітэт са ступенню бакалаўра па гісторыі і еўрапейскіх даследаваннях, а затым атрымаў ступень магістра па гісторыі. Ён займаўся гісторыяй Польшчы.

У чацвер днём паліцыя абвясціла ў вышук Давіда Козака, бо яго звязваюць са справай аб гвалтоўнай смерці ў вёсцы ў Кладненскім раёне. Неўзабаве пасля 12-й гадзіны паліцыя атрымала інфармацыю пра тое, што 24-гадовы мужчына з вёскі Гостунь збіраецца паехаць у Прагу, заявіўшы, што хоча пакончыць з сабой. Пазней бацька падазраванага ў стральбе быў знойдзены мёртвым у вёсцы.

У паліцыі была інфармацыя, што Давід Козак збіраецца нібыта чытаць лекцыю на вуліцы Цэлетна. Яны эвакуявалі адтуль людзей, але страляніна адбылася ў іншым будынку.

Пра матывы страляніны пакуль нічога не вядома. Кіраўнік пражскай паліцыі Марцін Вондрашак заявіў, што стралок быў натхнёны інцыдэнтамі, якія адбыліся ў мінулым за мяжой. 

У тэлеграме, дарэчы, знайшоўся канал David Kozak, у якім у снежні з'яўляліся запісы чамусьці на рускай мове аб планах «зрабіць скулшутынг і, магчыма, суіцыд». Ці звязаны ён з меркаваным чэшскім стралком, пакуль незразумела. У адным з допісаў згадваецца пра расіянку Аліну, якая 7 снежня ўчыніла страляніну з ахвярамі ў расійскім Бранску.

Мужчына нібыта здзейсніў самагубства, але паліцыя таксама ўжыла супраць яго зброю. 

Чытайце таксама:

Колькасць загінулых падчас страляніны ў Празе ўзрасла да 15-ці

У выніку страляніны ў Празе пацярпелі дзясяткі чалавек, 11 загінулі

У Карлавым універсітэце ў Празе стралялі, ёсць загінулыя

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
6
Ого
9
Сумна
19
Абуральна
55