Уладзіслаў Андрэйчанка прыйшоў працаваць у МТС генеральным дырэктарам у верасні 2021-га, замяніўшы на пасадзе выхадца з Мінсувязі Уладзіміра Карповіча.

Фота: mts.by 

Фота: mts.by 

Беларускі МТС — гэта бізнэс, які на 51% належыць дзяржаве, а на 49% расійскаму МТС. 

Дзяржава як кепскі ўласнік не можа сама рабіць такі высокатэхналагічны бізнэс, а заўсёды робіць яго з кімсьці, таму што не мае ні патрэбных сродкаў для інвестыцый, ні кампетэнтных спецыялістаў. А расіяне былі адзінымі, хто пагадзіўся зайсці на рынак на ўмовах беларускіх уладаў, калі яго адкрылі (да ўваходу МТС манапалістам быў «А1-Велком»). Для дзяржавы тады было прынцыпова стаць мажарытарыем новага аператара. 

Як галоўны акцыянер, беларуская дзяржава атрымлівае дывідэнды і прызначае кіраўніка кампаніі. А вось усё аперацыйнае кіраўніцтва і вызначэнне бізнэс-стратэгіі застаецца за расіянамі. 

Фактычна, супрацоўнікі МТС адначасова падпарадкоўваюцца волі беларускай дзяржавы і карпаратыўным загадам расійскай кампаніі. Падбор кадраў на кампетэнтныя пасады не робіцца без згоды расіян, што і ратуе МТС ад ператварэння ў калгас.

Але самая топавая пасада — за беларусамі. 

Генеральны дырэктар прызначаецца Лукашэнкам па ўсіх правілах беларускай бюракратыі: перад падачай кандыдатуры Лукашэнку дырэктара павінны ўзгадніць профільныя ведамствы, якія так ці іначай дакранаюцца да дзейнасці МТС. А гэта Савет міністраў, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Белтэлекам і Аператыўна-аналітычны цэнтр. 

Па інфармацыі кампетэнтных суразмоўцаў «Нашай Нівы», роўна ў гэты час і адбываецца працэс высоўвання і ўзгаднення новых кандыдатур на месца новага генеральнага дырэктара. 

Абставінаў замены мы пакуль не ведаем дакладна. Але, сярод менеджараў гавораць без канкрэтызацыі пра правалы ў рабоце. 

Меркаваная адстаўка Андрэйчанкі-малодшага па забаўным супадзенні якраз прыходзіцца да час адстаўкі ягонага бацькі — шматгадовага кіраўніка Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі, якому, выглядае, не знойдзецца месца ў новым скліканні лукашэнкаўскага парламента. 

Клас
9
Панылы сорам
4
Ха-ха
42
Ого
8
Сумна
13
Абуральна
22