Фота: МУС

Фота: МУС

Рэпрэсіі, які працягваюцца ў Беларусі, сведчаць пра тое, што сітуацыя не пераламілася, лічыць Манько.

«Навошта патрэбны рэпрэсіі, калі ўсё добра, усё прыгожа, будуемся, расцём, бізнэс, усе багатыя? Ён (Лукашэнка. — НН) разумее, што пералом не адбыўся. Улада ўтрымліваецца фізічна. Цяпер там такая параварка. Усё знаходзіцца пад вялікім ціскам, на такім узроўні, калі разьба можа сарвацца.

Усе баяцца падняць галаву. Усё зашыфравана. Але ты не залезеш у галаву кожнаму. <…> Людзі не забыліся, як мучылі, здзекаваліся. Гэта не прайшло. Любоў не вернецца».

Як тлумачыць Манько, у напружанні, якое захоўваецца, ёсць два контуры — унутраны і знешні. Першы складаюць беларусы ўнутры краіны. Другі — тыя, хто з'ехаў. Выезд актыўных, здольных людзей падарваў эканоміку. А ўнутры краіны працягваецца «барацьба з ведзьмамі» — змаганне з эканамічнай злачыннасцю і карупцыяй:

«Вось гэтыя крадуць. Зараз мы іх пераможам. Потым вось гэтых. І такая стрыжка поўсці з авечак працягваецца ўсё жыццё. Ён іх падкормлівае трохі, не рэжа пакуль дояцца. Але заўсёды ёсць пагроза. Калі ты больш не даеш малака, то тады пойдзеш на мяса».

Генадзь Манько Геннадий Манько Gennady Manko

Генадзь Манько. Скрын відэа TOK_talk / YouTube

Манько ўпэўнены, што сітуацыя ў краіне вельмі складаная. Яна нікому не падабаецца: «Я ўпэўнены, што яна не падабаецца большасці тых людзей, што знаходзяцца ў сістэме дзяржаўнай цывільнай улады і сістэме сілавікоў. Людзі разумеюць, што жывуць, парушаючы пэўныя законы. Але ў іх няма магчымасці вырвацца з сістэмы. Чалавек працуе 15 гадоў у сістэме. Трэба яшчэ пяць да пенсіі. Ён разумее, што проста фізічна не можа выехаць, схавацца. Да таго ж у яго крэдыты, жонка, дом, двое дзяцей, якіх трэба давучыць. Як тут дацягнуць да гэтай пенсіі. Пакуль буду старацца хаця б не парушаць закон».

Калі гаварыць пра другі контур, то, як адзначае Манько, у ім на працягу трох гадоў падтрымліваецца актыўнасць. Ёсць розныя інстытуты і ініцыятывы, групы людзей, валанцёры

Разважаючы, ці зменіцца сітуацыя, калі застанецца Пуцін, Манько згадаў, як жыў і скончыў школу пры Савецкім Саюзе:

«У мяне Брэжнеў 18 гадоў правіў. Таксама здавалася, што нішто не скончыцца. А потым раз, і пачаліся змены. Кіраўнікі сталі мяняцца праз год-два. Гарбачоў прыйшоў. Але не было думкі, што Савецкага Саюзу не стане. А гэта адбылося. Раз — і заўтра нам сказалі, што яго няма.

20 мільёнаў было камуністаў. Я не бяру таго, колькі было стукачоў (гэта не толькі былі камуністы). Шмат камуністаў было «зачараваных», тых, хто шчыра верыў у ідэалы. Царквою была камуністычная партыя. І яны верылі ў герояў-піянераў, герояў-камсамольцаў. Потым раз — дзе піянеры, камсамольцы, камуністы? Нікога ўжо няма. Раз — і няма краіны. Калі прыехалі на Лубянскую плошчу і здымалі помнік нашаму земляку, стваральніку УНК-АГПУ Дзяржынскаму, сядзелі яго адэпты — афіцэры КДБ у будынку. З вокнаў ішоў дым, бо яны там палілі звышсакрэтныя дакументы. Але ніхто не выйшаў за яго пазмагацца.

Таму калі пабудаваны да таго ж аўтарытарны рэжым на адным чалавеку і яго сямʼі, як у нас, то можа быць такі нечаканы выпадак, які нават не прадугледжаны сярод тых чатырох варыянтаў, што распісалі дэмсілы. Там можа адбыцца нешта і ўнутры».

Глядзіце цалкам:

Клас
35
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
7