Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

УСУ спрабавалі атакаваць нафтавы тэрмінал у Санкт-Пецярбургу беспілотнікам, які нёс на сабе каля 3 кг выбухоўкі. Раней Мінабароны РФ упершыню паведаміла аб перахопе дрона над Ленінградскай вобласцю, піша Shot.

Па даных выдання, абломкі БПЛА выявілі на тэрыторыі Пецярбургскага нафтаналіўнага тэрмінала.

Папярэдне ўстаноўлена, што беспілотнік быў самалётнага тыпу з размахам крылаў 6 метраў і поршневым рухавіком.

Інфраструктура порта не атрымала пашкоджанняў, ніхто не пацярпеў. Абломкі БПЛА таксама могуць быць у Фінскім заліве, за 5 кіламетраў ад тэрмінала.

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0