Ілюстрацыйнае фота: Dolores Ochoa / AP

Ілюстрацыйнае фота: Dolores Ochoa / AP

За пракурорам з моманту яго выхаду з будынка судовай паліцыі, дзе знаходзіцца ягоны офіс, ішлі невядомыя. Напярэдадні ён прызнаўся ў інтэрв'ю, што ў яго няма целаахоўніка ад паліцыі, піша «Радыё Свабода».

Суарэс паспеў дапытаць усіх 13 затрыманых па справе аб нападзе на тэлеканал і высвятляў, хто замовіў напад. 9 студзеня ўзброеныя людзі ў масках уварваліся ў студыю тэлеканала TC у Гуаякілі падчас прамога эфіру. Яны загадалі ўсім легчы на ​​падлогу. За кадрам былі чутныя стрэлы, трансляцыя перарвалася. Па заяве паліцыі, у затрыманых канфіскавалі агнястрэльную зброю, дзве гранаты і ўзрыўчатку. Усе супрацоўнікі тэлеканала жывыя.

Раней Суарэс займаўся расследаваннем іншых спраў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў і карупцыяй. Генеральны пракурор Эквадора Дыяна Салазар, выказваючы спачуванні сям'і Суарэса, заклікала паліцыю гарантаваць бяспеку «тых, хто выконвае свае абавязкі».

У Эквадоры з пачатку студзеня дзейнічае надзвычайнае становішча, якое ўключае каменданцкую гадзіну ў начны час. Яго ўвёў прэзідэнт краіны ў адказ на напад на тэлеканал, захоп больш за 200 супрацоўнікаў турмаў, выкраданне паліцыянтаў і выбухі ў некалькіх гарадах. Усплёск гвалту ў Эквадоры адбыўся пасля ўцёкаў зняволеных з турмаў.

Чытайце таксама:

У Эквадоры злачынныя групоўкі захапілі вядоўцаў тэленавін у жывым эфіры

Эквадорская мафія падняла мяцеж, прэзідэнт абвясціў «унутраны ўзброены канфлікт», у сталіцы сцягнутыя танкі

У Эквадоры цяпер хваляванні. Ці не ўзнікнуць з-за гэтага перабоі з бананамі?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4