Удзельнікаў гурту Tor Band затрымалі 28 кастрычніка 2022 года. Летась 14 кастрычніка ў Гомелі ў закрытым рэжыме над музыкамі пачаўся суд, нагадвае «Радыё Свабода».

31 кастрычніка 2023 года абвінавачаным агучылі вырак. Дзмітрый Галавач атрымаў 9 гадоў узмоцненага рэжыму і 100 базавых велічыняў штрафу. Яўген Бурло — 8 гадоў узмоцненага рэжыму і 100 базавых велічыняў штрафу. Андрэю Ярэмчыку прысудзілі 7,5 года ўзмоцненага рэжыму і 100 базавых велічыняў штрафу.

Прысуд ім вынес суддзя Гомельскага абласнога суда Сяргей Салоўскі. Абвінаваўцамі былі прадстаўнікі пракуратуры Ларыса Кучынская і Іван Мончанка.

Чытайце таксама:

Людзі года па версіі «Нашай Нівы» — гурт Tor Band

Беларусы менш чым за дзень сабралі больш за €9000 для асуджаных музыкаў Tor Band

Што трэба ведаць пра гурт Tor Band — музыкаў, якіх пакаралі жахлівымі тэрмінамі за іх хіты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1