Сям’я скандаліла ўвечары каля 23.00. У маці ўзнік канфлікт з сынам: яна лаялася на яго матам, гучна крычала, выганяла з хаты, ударыла яго далонню па твары.

Пазней у кабінеце міліцыянта ў 2.30 сілавікі выявілі, што жанчына была падпісаная на «экстрэмісцкую» групу ў «Аднакласніках». Яна не памятала, калі падпісалася на яе.

Адміністрацыйную справу паводле ч. 2 арт. 10.1 КаАП «Наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання» і ч. 2 арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» разгледзелі 5 студзеня 2024 года ў судзе Зэльвенскага раёна.

За ўдар сына жанчыну аштрафавалі на тры базавыя велічыні (120 рублёў), за падпіску — на 30 (1200 рублёў) з канфіскацыяй мабільнага тэлефона. Разам штраф склаў 1320 рублёў.

Чытайце таксама:

Жыхару Докшыцкага раёна прысудзілі грамадскія работы за «экстрэмізм» у сацсетках

Алег Стахаевіч з Мікашэвічаў адсядзеў 46 сутак і знаходзіцца пад крыміналкай

«Размяшчала пры цары Гароху». Сілавікі паспрабавалі запісаць пакаяльнае відэа з Таццянай Севярынец

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3