Пацярпелых няма, але больш за 30 мясцовых жыхароў прыйшлося эвакуіраваць.

Таксама сёння адбылася атака дронаў на тэрмінал «Новатэка» ва Усць-Лузе. Адказнасць за яго ўзяла СБУ.

Па інфармацыі «Громадьске», па тэрмінале быў нанесены дакладны ўдар, у выніку якога пачаўся маштабны пажар. Крыніца падкрэсліла, што гэтая атака значна ўскладніць лагістыку паліва для расійскіх вайскоўцаў.

«Тэрмінал «Усць-Луг Ойл» у Ленінградскай вобласці — важны аб'ект для ворага. Там перапрацоўваюць паліва, якое, у прыватнасці, пастаўляецца і для войскаў РФ», — дадала крыніца РБК-Украіна. 

Акрамя гэтага, СМІ са спасылкай на крыніцы ў спецслужбах пішуць, што ў ноч на 21 студзеня беспілотнікі атакавалі завод «Шчаглоўскі вал» у Туле і іншыя, як сцвярджаецца, вайсковыя аб'екты ў Арлоўскай і Смаленскай абласцях. Крыніцы выданняў назвалі гэтыя ўдары «планавай працай» Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны. 

РБК-Украіна ўдакладняе , што «Шчаглоўскі вал» вырабляе зенітна-ракетныя комплексы «Панцыр-З» і «Панцыр-С1». Мясцовыя ўлады аб нападзе на завод не паведамлялі.

Клас
32
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2