Фота: Mikhail Klimentyev / Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP 

Фота: Mikhail Klimentyev / Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP 

Пуцін падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў КНДР Цой Сон Хі выказаў глыбокую падзяку за тое, што кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын запрасіў яго здзейсніць візіт у Пхеньян і выказаў гатоўнасць наведаць КНДР найбліжэйшым часам. Пра гэта паведамляе Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі.

«Урад КНДР цёпла павітае візіт прэзідэнта Пуціна ў нашу краіну і гатовы з усёй шчырасцю сустрэць самага блізкага сябра карэйскага народа», — гаворыцца ў паведамленні агенцтва.

У студзені прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў казаў, што візіт у Паўночную Карэю можа адбыцца ў агляднай будучыні.

Апошні раз Пуцін быў у Паўночнай Карэі ў 2000 годзе. Тады ён сустракаўся з Кім Чэн Ірам — бацькам цяперашняга лідара КНДР.

Сам Кім Чэн Ын наведваў Расію ў мінулым верасні.

Чытайце таксама:

Украіна мае першыя доказы выкарыстання Расіяй ракет з КНДР

Пяскоў: Пуцін можа наведаць КНДР у найбліжэйшы час

«Састарэлая тэхналогія». Кітай прызнаў неэфектыўнымі гіпергукавыя «цуда-ракеты» Пуціна

У КНДР заявілі, што іх войска ўжо «зняло засцерагальнік»

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2