Андрэй Гарыст

Андрэй Гарыст. Фота: інстаграм акцёра

Паведамляецца, што ў акцёра знайшлі 167,05 грама марыхуаны ў кватэры. 

Паводле звестак SHOT, напярэдадні каля 3 гадзін ночы 29-гадовая зорка фільма «Падольскія курсанты» Андрэй Гарыст адпачываў са сваёй 26-гадовай дзяўчынай у кватэры ў Маскве. Размаўлялі, выпілі, у нейкі момант сталі лаяцца. Па словах дзяўчыны, у парыве гневу Гарыст схапіў нож і парэзаў ёй руку.

Каханая акцёра спалохалася за сваё жыццё, выбегла з кватэры і патэлефанавала ў паліцыю. Супрацоўнікі, якія прыбылі на месца, выявілі ў кватэры артыста пяць падазроных упаковак з рэчывамі. Акцёр не змог растлумачыць супрацоўнікам, адкуль у яго марыхуана.

На Гарыста заведзена крымінальная справа па артыкуле «незаконныя набыццё, захоўванне, перавозка, выраб, перапрацоўка наркатычных сродкаў». Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер артыст пад падпіскай аб нявыездзе.

Андрэй Гарыст нарадзіўся ў Пінску. Скончыў школу-студыю МХАТ у 2018 годзе. У 2018 годзе прыняты ў трупу «Ленкома». Грае ў спектаклях « Юнона і Авось», «Вар'яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро», «Прыбытковае месца», «Вішнёвы сад». Зняўся ў фільмах «Падольскія курсанты», «Ціхія воды — 2», «СССР».

Клас
2
Панылы сорам
20
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
1