Батон хутка прымае першапачатковую форму. Скрын відэа

Батон хутка прымае першапачатковую форму. Скрын відэа

«Бярозаўскія батоны такія лёгкія і змяшчаюцца ў далоні», — падпісаў ён ролік.

Відэа набрала 1,6 мільёна праглядаў. І сотні каментароў, дзе людзі спрачаюцца — дык ці якасны гэта батон, ці не.

Выданне Bereza.by звярнулася па каментар да начальніцы лабараторыі Бярозаўскага камбіната Вольгі Гурынай. Тая патлумачыла:

«Тое, што батон аднаўляе форму, кажа пра добрую якасць сыравіны і гатовай прадукцыі. Такім і павінен быць свежы хлеб з выбраджанага дражджавога цеста. Даўней так пірагі правяралі: калі сесці на свежую булку, то яна павінна расправіцца, прыняць першапачатковую форму».

Клас
22
Панылы сорам
6
Ха-ха
22
Ого
12
Сумна
0
Абуральна
2