Фота: фэйсбук Стрыжака

Фота: фэйсбук Стрыжака

Здарэнне адбылося ў Вільні.

«30 кастрычніка падлетак бег праз Белы мост, па якім я ехаў на арэндным самакаце і на якім мы сутыкнуліся. Ён выскачыў мне літаральна пад кола і выйшаў з гэтай гісторыі моцна напужаны, але без адзінай драпіны, а я атрымаў пералом і вывіх дзвюх костак правай рукі ў трох месцах. Адна з костак разламалася на тры часткі, якія парвалі мяса ўнутры рукі.

Паліцыя. Хуткая. Пяць з паловай гадзін аперацыі. Дзве стальныя пласціны і 18 балтоў. Два з паловай месяцы з лангетай. На мінулым тыдні я яе зняў», — распавёў Стрыжак у фэйсбуку.

Ён кажа, што выдатна ўмее кіраваць самакатам.

«Я тры гады быў карыстальнікам электрасамаката і выдатна валодаю тэхнікай кіравання ім у любых умовах, але трапіў у здарэнне на роўным месцы, цвярозы і на не самай вялікай (18 км/г) хуткасці. Бо ты ніколі не кантралюеш паводзінаў іншых людзей, асабліва падлеткаў, якія гуляюцца ў даганялкі ля праезнай часткі».

Фота: фэйсбук Стрыжака

Фота: фэйсбук Стрыжака

Андрэй піша, што з трох пераломаў у яго пакуль зросся толькі адзін. Нягледзячы на тое, што разламаная на тры часткі костка так і не зраслася, рука амаль цалкам функцыянуе, бо трымаецца на стальных пласцінах.

«Незрастанне косткі можна зафіксаваць дыягназам толькі праз паўгода пасля пералому. Калі яна не зрасцецца, у мяне будуць браць донарскі матэрыял са сцягна і зрошчваць руку з падсадкай косткі», — апісвае ён перспектывы, але захоўвае аптымізм.

Чытайце таксама:

«Байсол» у 2022-м перадаў рэпрэсаваным каля 2 мільёнаў еўра, цяпер ідзе збор дзецям палітвязняў

«Працягваю працаваць». Стрыжак з паламанай рукой зняў новае відэа

Стрыжак: Прыедуць мяняць пашпарт і зусім нечакана трапяць у СІЗА

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
29
Абуральна
2