Джэт Falcon 10B, які ляцеў з Індыі ў Маскву 21 студзеня раніцай, папярэдне, адхіліўся ад курсу і ўрэзаўся ў гару ў Ваханскім раёне Афганістана. Перад крушэннем пілот паведамляў аб праблемах тэхнічнага характару.

На борце было 6 чалавек: 4 члены экіпажа і 2 пасажыры-расіяне.

Афганская наземная пошукава-выратавальная служба знайшла самалёт. Папярэдне паведамляецца, што чатыры чалавекі жывыя (у іх розныя траўмы), лёс дваіх чалавек дакладна не вядомы (такая інфармацыя ад расійскай амбасады ў Афганістане і афганскіх чыноўнікаў). 

Адзін з тых, хто выжыў пры крушэнні самалёта на паўночным усходзе Афганістана, змог дабрацца да населенага пункта, паведаміў тэлеканал Afghanistan International са спасылкай на мясцовыя крыніцы.

Паводле іх інфармацыі, выжыламу ўдалося дабрацца да вёскі ў вобласці Коф Аб на поўначы правінцыі Бадахшан і папрасіць дапамогі ў мясцовых жыхароў з дапамогай мовы жэстаў. 

Чытайце таксама:

Стала вядома, хто разбіўся на бізнэс-джэце ў гарах Афганістана

Расійскі прыватны самалёт разбіўся ў Афганістане. На ім было 6 чалавек

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
11
Сумна
0
Абуральна
1