Напярэдадні Эмануэль Макрон узяў удзел у жалобнай цырымоніі ў Бундэстагу ў памяць пра Вольфганга Шойбле. Прыкладна палову 15-хвіліннага звароту прэзідэнт Францыі прамовіў на нямецкай, паведамляе Bild.

Як нагадаў сам Макрон, раней да немцаў на іх мове звярнуўся Шарль дэ Голь у 1962 годзе ў Людвігсбургу.

Як адзначае аглядальнік Bild, учынак французскага лідара стаў нечаканасцю для германскага боку.

Канцлер Олаф Шольц ужо надзеў навушнікі для сінхроннага перакладу, але затым спешна іх зняў.

Бундэстаг адказаў на прамову Макрона авацыяй.

Яму апладзіравала і прысутная ў зале экс-канцлер Ангела Меркель.

Чытайце таксама:

Памёр легендарны нямецкі палітык Вольфганг Шойбле

У Францыі самы малады прэм'ер у гісторыі. Ім стаў 34-гадовы адкрыты гей

У Францыі прапанавалі ўвесці «сухі студзень». Макрон не падтрымаў і яго захейцілі

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0