Малады чалавек расказаў, чаму для яго Масква будзе лепшай за Варшаву. Не ўсе падпісчыкі зразумелі пераезд беларуса, піша Mostmedia.io.

Уладзіславу 21 год, ён родам з Гродна. У яго TikTok-акаўнце амаль 23,5 тыс. падпісчыкаў. Гэта ў асноўным выхадцы з Беларусі і Украіны. Да снежня 2023 года малады чалавек жыў у Польшчы і распавядаў пра жыццё ў Варшаве. У асноўным гэта былі жартоўныя маналогі або агляды месцаў у польскай сталіцы.

У снежні 2023 года Уладзіслаў распавёў сваім падпісчыкам, што назаўжды з'язджае з Польшчы.

— За два гады я зняў 1,5 тысячы відэа. Дзякуй, што глядзелі мяне. Было вельмі весела. Тыктокаў з Польшчы больш не будзе, пара рухацца далей, — казаў у Відэа малады чалавек.

Улад вярнуўся ў Беларусь і амаль месяц прабыў у Гродне. За гэты час ён паспеў зрабіць некалькі аглядаў у родным горадзе. А ў студзені 2024 года блогер распавёў сваёй аўдыторыі, што пераехаў у Маскву. У падпісчыкаў гэта выклікала гнеў.

«Я пераехаў у Маскву, і ад мяне адмовіўся найлепшы сябар. Мы сябравалі з ім два гады ў Варшаве. Я яго лічыў рэальна сваім братам. А цяпер, калі я памяняў месца жыхарства, ён не адказвае на паведамленні і на званкі. Адзінае, што ён напісаў: «Мы больш не сябры. Не тэлефануй мне больш». Шчыра, эмоцыі максімальнага змяшаныя. Улічваючы, што на мяне цяпер ляціць вялікі паток хейту ад рандомных людзей. А калі самыя блізкія яшчэ адмаўляюцца, гэта цяжка», — сказаў у відэа малады чалавек.

Пасля гэтай публікацыі Уладзіслаў вырашыў распавесці, чаму памяняў Варшаву на Маскву:

— У Польшчы я набраў даволі вялікую аўдыторыю ў тыктоку, але хацелася неяк маштабавацца і развівацца, ну і ўрэшце зарабляць з гэтага. Але як паказвае практыка, каб гэта рабіць у Варшаве, трэба здымаць на польскай мове. Але на польскай я не хачу здымаць, бо не магу на ёй выказваць сапраўды гэтак жа эмоцыі, як на рускай. Хоць я яе вельмі добра знаю. Я хачу здымаць відосы на рускай мове, і — увага — назавіце мне хоць адзін горад, дзе будзе больш магчымасцяў, чым у Маскве. Назавіце мне хоць адзін горад, дзе будзе больш рускамоўнага насельніцтва, чым у Маскве.

Дзе ў цэлым я змагу рэалізаваць свой патэнцыял больш, чым у Маскве? Вы думаеце, я проста ўзяў і паехаў?

Я раіўся з мільёнам разумных людзей, папулярнымі блогерамі, і ўсе мне кажуць ехаць у Маскву.

І ўстаўка для ўкраінцаў: я таксама параіўся з вялікай колькасцю разумных і паспяховых людзей з Украіны, і ўсе мне як адзін кажуць, што трэба ехаць у Маскву і што лепш за Маскву для развіцця на рускамоўную аўдыторыю нідзе не знайсці.

Нават самі ўкраінцы мяне не асуджаюць і кажуць ехаць і спрабаваць, ну а канапныя каментатары, як заўсёды, — мільён лайна на цябе, здохні», — кажа ён.

Клас
4
Панылы сорам
19
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2