Прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў пацвердзіў, што на сёння рыхтаваўся абмен палоннымі паміж Расіяй і Украінай, але на дадзены момант абмен не адбываецца.

Пры гэтым ён дадаў, што інфармацыя Мінабароны Расіі аб нібыта перавозцы самалётам Іл-76, які пацярпеў катастрофу ў Белгарадскай вобласці, украінскіх ваеннапалонных «правяраецца і ўдакладняецца».

Чытайце таксама:

У Белгарадскай вобласці Расіі ўпаў вайсковы Іл-76. Загінулі 74 чалавекі. Магчыма, гэта былі палонныя ўкраінцы

«Цяпер аб абмене размовы ісці не можа» — расійскі дэпутат пра крушэнне Іл-76

Расійскі Іл-76 упаў пасля выбуху ў паветры — аналітык Bild

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
1