Сёння раніцай у Мінску на рэгуляваным пераходзе каля дома №2 па вуліцы Чкалава грузавік наехаў на пешахода. Аварыя трапіла на відэа, піша Onliner.by.

На запісе відаць, што для пешаходаў зялёнае святло загарэлася ў той момант, калі грузавік быў проста перад пераходам. Кіроўца вырашыў праехаць далей, аднак з-за аўто, якія спыніліся наперадзе, быў вымушаны стаць на «зебры». Як толькі машыны перад МАЗам аднавілі рух, аўтамабіліст таксама паехаў, але не заўважыў, што проста перад машынай знаходзіўся пешаход.

«Пацярпелым аказаўся 74-гадовы мужчына, — растлумачылі ў сталічнай ДАІ. — Яго з траўмамі даставілі ў бальніцу».

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
8