Мікалай Мельячэнка. Фота: grsu.by

Мікалай Мельячэнка. Фота: grsu.by

Новы дырэктар пакуль не пазначаны, а выконвае абавязкі галоўны інжынер Уладзімір Жудро. Прычыны звальнення праз тэлефон у кампаніі не патлумачылі, абмежаваліся «так вось здарылася». На пытанне, што з дырэктарам, у інстаграм-акаўнце тэлерадыёкампаніі карыстальнікаў блакуюць.

Паводле інфармацыі Hrodna.life, Мікалай Мельячэнка быў затрыманы за п’янае кіраванне падчас навагодніх святаў. Крыніца сцвярджае, што ён правёў Новы год у ізалятары.

Мікалаю Мельячэнку 49 гадоў. Ён узначальваў «Тэлерадыёкампанію «Гродна» з 2008 года. Да гэтага быў загадчыкам карпункта АТН Першага канала.

Трэба сказаць, што Мельячэнку і раней затрымлівалі за кіраванне ў п’яным выглядзе. Такі выпадак адбыўся ў пачатку красавіка 2017 года. Тады пра затрыманне «вялікага начальніка» напісаў тэкст гродзенскі блог S13.ru, але пазней ён знік.

А праз тыдзень Мельячэнка асабіста агучыў прапагандысцкі фільм «Маршем в никуда». Ён спрабаваў у ім дыскрэдытаваць лідараў апазіцыі. Адзін з герояў фільма Вадзім Саранчукоў тады падаў на «Тэлерадыёкампанію «Гродна» ў суд — безвынікова.

Пратэсты 2020 года пры Мельячэнку назвалі «беспарадкамі і правакацыямі». Яго ўнеслі ў «ЧКБ Гродно и область» за прымус да размяшчэння прапагандысцкага запісу. Пры ім падчас пратэстаў 2020 звольнілі вядучага Дзмітрыя Чэкана. І ўвогуле не было зафіксавана ніякіх фактаў ні ў словах, ні ў дзеяннях, якія прымушалі сумнявацца ў ягонай асабістай адданасці рэжыму.

Чытайце таксама:

Ад дзяржаўных беларуска-расійскіх медыя плюецца нават Прыдыбайла

«Бандфармаванне павешанага паляка». Як выкручваюцца прапагандысты пасля забароны словазлучэння «Полк Каліноўскага»

У Гомелі за палітыку пацярпеў яшчэ адзін праўладны прафсаюзнік

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
5