Сяргей Гардзіевіч працаваў на інтэрнэт-выданне «Першы рэгіён», пакуль не быў затрыманы напрыканцы 2020 года. Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў (артыкул 369 Крымінальнага кодэкса), у распаўсюдзе загадзя хлуслівых і зневажальных іншых асоб звестак (паклёп), якія змяшчаюць абвінавачванне ў здзяйсненні цяжкага злачынства (артыкул 188) і публічнай абразе «прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (частка 1 артыкула 368).

Некаторы час да суда Сяргея Гардзіевіча трымалі пад хатнім арыштам, а 2 жніўня 2021 года суддзя Іванаўскага раёна Генадзь Кудласевіч прызначыў журналісту пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год 6 месяцаў ва ўмовах агульнага рэжыму. Пасля гэтага Сяргея Гардзіевіча прызналі палітвязнем, а сваё пакаранне ён адбываў у папраўчай калоніі №17 у Шклове. Тэрмін зняволення для драгічынскага журналіста скончыўся 27 кастрычніка 2022 года.

У лістападзе 2022 года журналіста дадалі ў спіс «экстрэмістаў». 

Летась у верасні Сяргей Гардзіевіч быў затрыманы ў пункту пропуску «Брэст», калі вяртаўся з Польшчы ў Беларусь. На мяжы ў былога журналіста вырашылі праверыць мабільны тэлефон, а пасля склалі пратакол паводле таго самага «экстрэмісцкага» артыкула 19.11 КаАП. Сяргей Гардзіевіч быў арыштаваны на 15 сутак.

Чытайце таксама:

Як змяніўся драгічынскі журналіст Сяргей Гардзіевіч за паўтара года зняволення ФОТАФАКТ

У Гомелі знікла сувязь з маці Іллі Міронава

Учора пад пераслед трапілі сама меней 100 чалавек — праваабаронцы

Учора падчас хапуна затрымалі былую актывістку страйкама на «Паліміры» Алену Вінакураву

Марыну Адамовіч арыштавалі на 15 сутак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
12