У свой час сын жанчыны быў адлічаны з Вайсковай акадэміі, а пасля гэтага паступіў на службу ў атрад «ЗУБР» (атрад спецыяльнага прызначэння МНС). Але ў кастрычніку 2023 года ён з-за хваробы трапіў у рэанімацыю і цяпер са сваім дыягназам не можа быць сілавіком, хоць і заўжды пра гэта марыў.

Жанчына

«для сябе вырашыла, што мне трэба паспрабаваць звярнуцца да Наталлі Іванаўны, таму што ёсць выключэнні з правілаў і, можа быць, мы атрымаем такое выключэнне».

Яна папрасіла Качанаву дапамагчы, бо ў Мінску ў хлопца, маўляў, дзяўчына, а сам часова працуе ў Расіі, але ж хоча на службу, нягледзячы на дыягназ.

Наталля Качанава дала даручэнне падабраць для маладога чалавека працу ў сілавых структурах, дзе можна служыць і з такім дыягназам. Але, хутчэй за ўсё, гэта будзе цывільная пасада.

«Нам патрэбныя тут такія хлопцы, тым больш яму падабаюцца сілавыя структуры», — заўважыла Качанава.

Чытайце таксама:

Качанава выказала спачуванні па загінулых у Данецку, назваўшы рэгіён Расіяй

«А павінна быць у фуфайцы?» Лукашэнкаўцы кінуліся абараняць шубу Качанавай

Качанаву запыталіся пра Пуціна, а яна па звычцы расхваліла Лукашэнку

Клас
1
Панылы сорам
50
Ха-ха
22
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
12