Брэсцкі абласны суд. Фота: TUT.BY

Дзяржаўная абвінаваўца Марыя Бялт і суддзя Сяргей Беразюк. Калаж: «Вясна»

Дзяржаўная абвінаваўца Марыя Бялт і суддзя Сяргей Беразюк. Калаж: «Вясна»

Дзяніса Красько затрымалі 28 ліпеня 2023 года і да суда змясцілі пад варту. Судовы працэс пачаўся 14 снежня, яго вёў суддзя Сяргей Беразюк. Дзяржабвінаваўца — пракурорка Марыя Бялт.

Як пісала «Берасцейская вясна», першапачаткова мужчыну прад'явілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 368 КК (публічная абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці). Але да суда абвінавачванні па першых двух артыкулах знялі з-за тэрмінаў даўніны.

Усе тры тэлеграм-паведамленні, якія пакінуў Красько, на думку следства, былі напісаныя як каментары да публікацый на тэлеграм-канале «Вусы Лукашэнкі».

Першае паведамленне датуецца 10-м снежня 2020 года. У пасце была фраза: «Цяпер памагатыя будуць не толькі стукаць на беларусаў, але і актыўна нападаць на людзей». Каментар гучаў так: «У сэнсе нападаць. Ды [біць] гэтых вырадкаў усім, што пад руку трапіцца. Інакш на шыю сядуць і цалкам заглумяць». У іншым пасце следчыя знайшлі «пажаданне падавіцца чым-небудзь» падчас святаў.

У выніку Дзянісу прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытайце таксама:

Леанід Судаленка: Што мы будзем рабіць, калі аднойчы раніцай даведаемся, што нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі памёр у турме?

У Глыбокім асудзілі за нацыянальную сімволіку загадчыка аддзела мясцовай крамы

У Гомелі за палітыку пацярпеў яшчэ адзін праўладны прафсаюзнік

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
19