Фота: silvan7800.by

Фота: silvan7800.by

Сапраўдную гідраэлектрастанцыю прапануюць купіць у вёсцы Альхоўка Астравецкага раёна. Аб'ява з'явілася на сайце камерцыйнай нерухомасці, заўважыла Tochka.by.

Просяць за такі аб'ект нямала — $3 млн (9,4 млн) без ПДВ. Але гэта цэлая гідраэлектрастанцыя. Прычым абсалютна рабочая.

Аб'ект складаецца з зямельнага ўчастка плошчай 0,0623 га, будынка ГЭС і пляцоўкі турбіны. Прычым усё знаходзіцца менавіта ва ўласнасці ўладальніка, а не ў арэндзе.

Прадавец піша, што станцыя была цалкам рэканструявана і ўведзена ў эксплуатацыю ў красавіку 2023 года. Устаноўлены дзве польскія турбіны па 200 кВт з тэрмінам службы больш за 50 гадоў.

Можна зарабіць

У апісанні лота ўладальнік аб'екта нават разлічыў прыбытак, якую можа прынесці гэтая купля.

Разліковая праектная здабыча — 2,2-2,4 млн кВт гадзін у год. Фактычная здабыча зыходзячы з першага года складзе 1,6-1,8 млн кВт пры ўмове незвычайна засушлівага цёплага сезона.

Вытворчыя прадпрыемствы могуць мець са станцыі фактычны прыбытак Br792—864 тыс. у год, а невытворчыя — Br787—885 тыс.

Прадавец заяўляе, што гідраэлектрастанцыя акупіць сабе за восем гадоў, а ў ідэале на ёй можна нават зладзіць майнинг-ферму.

Аб'ект у Альхоўцы раней належаў кампаніі «ЦБК-Кардон», але ў красавіку 2022 года быў выстаўлены на таргі. Ад актыву вырашана было пазбавіцца за не вельмі вялікую суму — 38,7 тыс. У выніку станцыю купілі за 42 тысячы рублёў.

Чытайце таксама:

Энергія з зямлі: запрацаваў прарыўны праект Google — геатэрмальная электрацэнтраль

Лукашэнка: Беларусь паставіла перад Расіяй пытанне аб кампенсацыях у сувязі са ссоўваннем тэрмінаў уводу ў эксплуатацыю БелАЭС

Да 2050 года сонечная энергія мае стаць асноўнай крыніцай электраэнергіі. Чаму гэта важна

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
12
Сумна
5
Абуральна
4