«Імкненне раскачаць краіну знутры заўсёды прадыктавана тым, што гэта, як правіла, нашмат танней, чым ваяваць. Якраз у часе усяго гэтага перадвыбарчага працэсу, думаю, мы можам сутыкнуцца з правакацыямі, у тым ліку ў паветранай прасторы. Нас цяпер прамацваюць і будуць далей працягваць прамацваць з імкненнем ацаніць нашы магчымасці», — заявіў Давідовіч.

Больш за тое, па словах вайскоўца, ВПС і СПА ведаюць пра правакацыі і рыхтуюцца да іх. 

«Для гэтага кругласутачна, штодня, 24/7 дзяжураць нашы разлікі зенітна-ракетных войскаў, радыётэхнічных войскаў, экіпажы знішчальнай авіяцыі, авіяцыі непасрэднай авіяцыйнай падтрымкі, нашы баявыя верталёты. Менавіта для гэтага мы рыхтуемся, каб спыніць іх», — адзначыў вайсковец, не ўдакладніўшы, каго ён збіраецца спыняць.

Давідовіч заявіў, што сёлета ўдвая вырасла колькасць палётаў разведвальнай авіяцыі краін НАТА ў параўнанні са снежнем. Гэта, па словах вайскоўца, выкарыстоўваецца ў інтарэсах Украіны.

Клас
2
Панылы сорам
24
Ха-ха
39
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
7