Фота: Vatican Media via AP, HO

Фота: Vatican Media via AP, HO

У нядзелю папа Францішак кананізаваў першую святую з Аргенціны. Мерапрыемства паслужыла падставай для першай асабістай сустрэчы Францішка і аргенцінскага лідара Хаўера Мілея, які раней кепска выказваўся пра пантыфіка, піша Бі-бі-сі.

Францішак сам родам з Аргенціны, а кананізаваная ім святая — Марыя Антонія дэ Пас і Фігероа, больш вядомая як Мама Антула — з'яўляецца адной з найбольш шанаваных фігур духоўнага ордэна езуітаў, да якога належыць сам папа.

Сустрэча адбылася падчас урачыстай Імшы ў саборы Святога Пятра ў Ватыкане.

Да ўступлення на пасаду прэзідэнта Мілей, у прыватнасці, называў папу «імбецылам», які «прапагандуе камунізм». Пасля перамогі на выбарах у снежні мінулага года ён змякчыў сваю рыторыку.

У панядзелак адбудзецца яшчэ адна сустрэча Хаўера Мілея і папы Францішка — падчас прыватнай аўдыенцыі.

Сустрэча адбылася на фоне сур'ёзнай палітычнай і эканамічнай нявызначанасці ў Аргенціне, дзе інфляцыя дасягнула 200%, а амаль палова насельніцтва жыве за рысай беднасці.

Мілей заявіў, што краіне неабходная «эканамічная шокавая тэрапія, каб справіцца з цяперашнім эканамічным крызісам, які лічыцца горшым за апошнія дзесяцігоддзі.

Мілей таксама запрашаў папу Рымскага наведаць Аргенціну, куды пантыфік (яго імя да ўступлення на пасад — Хорхе Марыа Бергольё) не вяртаўся з тых часоў, як узначаліў Рымска-каталіцкую царкву.

Чытайце таксама:

Аргенцінскі суд паставіў падножку рэформам прэзідэнта Мілея

Аргенціна прапанавала Брытаніі вярнуць Фалкленды

Прэзідэнт Аргенціны паляцеў звычайным самалётам. І гэта самалёт «Белавія»

Хаўер Мілей афіцыйна напісаў Пуціну і Сі, што Аргенціны не будзе ў БРІКС

Новы прэзідэнт Аргенціны абвясціў план лібералізацыі эканомікі. У краіне пачаліся пратэсты

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1