Начальнік беларускага бюро Інтэрполу палкоўнік міліцыі Аляксандр Пятран 20 ліпеня 2020 года на машыне Nissan пратараніў службовую Geely УУС ДАІ Першамайскага раёна Мінску. 

Начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Лукашэнку Андрэй Паўлючэнка 24 кастрычніка 2020 года на службовым BMW Х6 каля гасцініцы «Вікторыя Алімп гатэль» на праспекце Пераможцаў не раз’ехаўся з замежным грамадзянінам. 

Генерал Сяргей Трус, першы намеснік начальніка ВПС і войскаў СПА — начальнік Галоўнага штаба, 29 жніўня 2020 года атрымаў цялесныя пашкоджанні ў ДТЗ, калі ехаў разам з кіроўцам-салдатам тэрміновай службы Максімам Трусавым на службовым Renault Fluence. Удзельнік ДТЗ з ліку цывільных асоб пры гэтым загінуў на месцы. 

Чытайце таксама:

«Калі ён стане міністрам, Кубракоў падасца пацанёнкам». Гісторыя жыцця Мікалая Карпянкова

Што стала з былымі міністрамі ўнутраных спраў 

Тут вучыліся Патрушаў і Тозік. Што за напаўсакрэтная ўстанова, якая рыхтуе кадры для КДБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
9