Гайдукевіч нават не хавае таго, што сваіх поглядаў у членаў ягонай партыі няма, і лічыць гэта плюсам, а не мінусам. Больш таго, гавораць усе адно і тое ж яны не толькі цяпер, але і заўсёды:

«Той, хто гэтую нарэзку рабіў, ён дурань, таму што тое самае было ў 2019-м годзе на выбарах у парламент і пачынаючы з першых парламенцкіх выбараў. І будзе далей так. Больш за тое, я ганаруся, што праграма партыі не змянялася з моманту прыняцця ў 1994 годзе. Гэта дасягненне — калі партыя кожны год не мяняе праграму і не адмаўляецца ад сваіх поглядаў. І мы ідзём адной камандай. І гэта маё рашэнне, каб усе выступалі з аднымі тэзісамі. Чалавек уключыць тэлевізар у любы час — неабавязкова ж ён уключыў, калі па яго акрузе выступае кандыдат — паслухае і зразумее: гэта Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі… І так было, ёсць і будзе. І так павінна быць ва ўсіх, калі людзі ідуць ад партыі, гэта значыць яны павінны ісці з адной праграмай».

Прытым няважна, што ў кожнага дэпутата нібыта свая акруга са сваімі праблемамі. Пра асобныя праблемы можна гаварыць на жывых сустрэчах, а па тэлевізару, маўляў, сам бог казаў гаварыць усім адно і тое ж:

«Гэты выступ па тэлевізары — чатыры хвіліны, трэба ахапіць усю краіну. У кожнага кандыдата ў дэпутаты — чатыры хвіліны! І не факт, што менавіта гэты выступ чалавек атрымаў. Таму ён уключыць у любы дзень і ўбачыць кандыдата ЛДПБ — будзе ведаць, што вось такая праграма партыі… І так было на кожных выбарах, і будзе і праз пяць гадоў, і праз дзесяць, і праз 15, і праз 20 пасля».

Пасля гэтага ён на просьбу рэдакцыі «Люстэрка» падрабязна пракаментаваў кожны пункт партыйнай праграмы, робячы гэта ў сваім звычайным дэмагагічным стылі, часцей за ўсё проста адкрыта хлусячы. Так, напрыклад, паводле Гайдукевіча, у Беларусі

«самае дэмакратычнае заканадаўства і самая добрая міліцыя. Я наогул прыхільнік яшчэ ўзмацнення жорсткасці, таму што дабрэйшай за беларускую міліцыю няма ў Еўропе. Наша МУС занадта мяккае, занадта добрае. Калі трэба будзе, зробім яшчэ больш жорсткім, і гэта будзе ў 100 разоў мякчэй, чым у ЗША і ў Еўропе».

Адказы на іншыя пытанні вытрыманыя прыблізна ў такім жа стылі, і з тым жа змястоўным напаўненнем. Калі гаворка зайшла пра моўнае пытанне, а менавіта пра тое, што кандыдаты ад ЛДПР заяўляюць, што «дзве дзяржаўныя мовы ў Беларусі — гэта гонар», а на практыцы беларуская мова дыскрымінуецца, то Гайдукевіч пацвердзіў гэты тэзіс і заявіў, што сам, маўляў, выдатна гаворыць па-беларуску. Але калі яму па-беларуску прапанавалі прадэманстраваць гэта на практыцы, адказ быў такі:

«Абавязкова паспрабуем, но сейчас я отвечаю на русском — у нас два государственных языка».

Чытайце таксама:

Гайдукевіч зноў выставіў у тэлеграм-канал нешта не тое

«Нават мой палавы орган выйграе выбары». Гайдукевіч распавёў пра асаблівасці беларускай выбарчай сістэмы

У канале Алега Гайдукевіча апублікавалі дыкпік. Падобна, з дэпутацкай рукой

Клас
4
Панылы сорам
33
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
14