Паведамленне пра тое, што ў адной з кватэр у Оршы знаходзяцца трупы малалетніх, паступіла ў міліцыю ад сацыяльнага педагога ўвечары 14 лютага, распавяла пракуратура.

На месцы следча-аператыўная група выявіла целы чацвярых дзяцей ва ўзросце ад года да 8 гадоў з прыкметамі задушэння. 

Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманая 36-гадовая маці гэтых дзяцей.

Паводле пракуратуры, дзеці выхоўваліся ў шматдзетнай няпоўнай сям'і. У іх былі розныя бацькі, якія не жылі з імі. 

Раней у дачыненні да сям'і тройчы праводзіліся сацыяльнае расследаванне. Па выніках апошняга ў студзені было прызнана, што ўсе шасцёра дзяцей знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы: бацькі не задавольвалі іх асноўныя жыццёвыя патрэбы, не выконвалі рэкамендацыі медыцынскіх работнікаў, у доме сістэматычна адсутнічала ежа для дзяцей, пры гэтым іх бацькі вялі амаральны лад жыцця, паведамляе пракуратура. 

Адзін з бацькоў раней быў накіраваны ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

Узбуджаная крымінальная справа аб забойстве заведама малалетніх.

Учора ўвечары СК паведаміў, што ў Оршы ў кватэры знайшлі целы чатырох забітых малых дзяцей. 

Адзін з прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў паведаміў, што жанчына вырашыла не аддаваць дзяцей органам сацапекі, таму забіла іх. Сама яна нібыта хацела здзейсніць суіцыд, але беспаспяхова.

Чытайце таксама:

У Оршы знайшлі целы чатырох забітых малых дзяцей

35-гадовая беларуска забіла адно сваё дзіця і не дала нарадзіцца другому

У Магілёве раскрылі рэзананснае забойства 11-гадовай дзяўчынкі, што адбылося 25 гадоў таму

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
21
Абуральна
8