«Пуцін, навядзі парадак з Украінай і Бруселем, а таксама з нашымі правіцелямі», — так перакладаецца лозунг, прылеплены да аднаго са ста фермерскіх трактароў у Гажычках, што недалёка ад чэшскай мяжы.

Гэта выклікала ў Польшчы скандал, паколькі і ўлады, і грамадства ў гэтай краіне стаяць у цэлым на антырасійскіх пазіцыях і выступаюць у падтрымку Украіны. 

Арганізатары пратэсту рашуча адхрысціліся ад гэтага лозунга. Яны расказалі карэспандэнту выдання Gazeta Wyborcza, што ўдзельнікі падбіраюць банеры для мерапрыемства індывідуальна, а самі яны не толькі не маюць нічога супраць Украіны, але якраз наадварот.

«Мы трымаем за іх кулакі ў вайне, таму што ведаем, што калі яны прайграюць, то ў нас на мяжы апынецца Расія», — сказаў адзін з удзельнікаў пратэсту.

Паведамляюць, што фермера ўжо затрымалі, яму выставілі два абвінавачанні: за распальванне і ўсхваленне агрэсіўнай вайны і прапаганду таталітарызму.

Чытайце таксама:

Польскія фермеры перакрылі мяжу з Украінай і не прапускаюць нават пасажыраў

Варшава выбачылася перад Украінай за высыпанае збожжа на мяжы

Польшча будзе мадэрнізаваць агароджу на мяжы з Беларуссю

Клас
10
Панылы сорам
34
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
13