Фота: dbt.arch.ethz.ch

Фота: dbt.arch.ethz.ch

Tor Alva («Вежа Вайсера») — гэта 30-метровы будынак, надрукаваны на 3D-прынтары, размешчаны ўздоўж горнага перавала Жульер у аддаленай вёсцы Мюленс, паведамляе DBT.

Спраектаваная для Фундацыі Арыген вежа будзе прапаноўваць прастору для мастацкіх інсталяцый, а таксама для музычных і тэатральных паказаў.

Наведвальнікі будуць падымацца па вінтавой лесвіцы праз шэраг каланад, каб патрапіць на камерную сцэну на верхнім паверсе.

Формы вежы нагадваюць пра вялікае майстэрства граўбюндэнскіх майстроў-будаўнікоў эпохі барока, якія аказалі ўплыў на архітэктуру рэгіёну.

Мяркуецца, што вежа ўдыхне новае жыццё ў вёску, якая знаходзіцца ў заняпадзе.

Чытайце таксама:

У адным з мінскіх паркаў прапануюць пабудаваць вежу вышынёй 50 метраў. І каб яна рухалася

З Камянецкай вежы прыбралі Пагоню

Беларускія навукоўцы пачалі друкаваць катлеты на 3D-прынтары

3D-друк унутры чалавечага цела. Як і навошта?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2