«Мы на гэта рэагуем абсалютна спакойна, мы абмяркоўвалі з прэзідэнтамі і ў Казані гэтую праблему ўскосна. Абсалютна спакойна, ніхто не страціў розум. Трэба Арменіі быць у АДКБ — мы нікога не выганялі, заўсёды падтрымлівалі і падтрымліваем Арменію, і будзем падтрымліваць як свайго саюзніка. Не захочуць яны быць у АДКБ — АДКБ не рухне, не разбурыцца», — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, краіны-ўдзельніцы арганізацыі не атрымлівалі ніякіх афіцыйных заяваў аб тым, што Ерэван выходзіць з АДКБ.

«І ведаеце, у Арменіі сістэма ўлады не як у Беларусі: там Пашынян не можа прыняць рашэнне — уваходзіць ці не выходзіць [з АДКБ] — там парламент прымае рашэнне. Думаю, разважных людзей у парламенце Арменіі большасць», — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Арменія «замарозіла» ўдзел у АДКБ

Беларус, арыштаваны ў Арменіі на запыт лукашэнкаўскіх сілавікоў, звярнуўся па палітычны прытулак

Пашынян: Армію немагчыма развіваць у супрацоўніцтве з РФ

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
22
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2