Інтэрпал часова заблакаваў у сваёй базе доступ да звестак рэжысёра Андрэя Гнёта — яго затрымалі ў кастрычніку 2023 года ў Сербіі на запыт беларускіх уладаў, якія абвясцілі яго ў міжнародны вышук.

Гэта азначае, што краіны — члены Інтэрпала (у тым ліку Беларусь) не будуць мець доступ да даных рэжысёра, зарэгістраваных у базе арганізацыі, пакуль не завершыцца праверка. Яна павінна высветліць, наколькі пададзеная беларускімі сілавікамі інфармацыя адпавядае правілам і палажэнням Інтэрпола. Пра гэта Deutsche Welle паведаміў Вадзім Драздоў, прадстаўнік Андрэя Гнёта ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека і Інтэрполе.

Раней Драздоў падаў запыт, каб выдаліць звесткі на Андрэя Гнёта з базы Інтэрпала. Ён лічыць пераслед з боку беларускіх уладаў палітычна матываваным. Цяпер суд у Бялградзе вырашае, ці будзе рэжысёр экстрадаваны ў Беларусь.

Андрэй Гнёт — беларускі журналіст, рэжысёр і палітычны актывіст. Гнёта называюць сузаснавальнікам «Свабоднага аб'яднання спартоўцаў SOS BY», прызнанага у Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Чытайце таксама:

Беларускаму рэжысёру-рэкламшчыку пагражае экстрадыцыя з Сербіі. Фармальна па эканамічным артыкуле

Ці могуць у беларусаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, узнікнуць праблемы, як у «Бі-2»? Тлумачыць адвакат

У Беластоку затрымалі 20-гадовага беларуса на запыт Інтэрпала

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0