27 лютага 2024 года п'яны жыхар Смаргоні сарваў беларускі дзяржаўны сцяг з будынка крамы. 35-гадовы мужчына адарваў палотнішча ад мацавання і паклаў яго ў кішэню курткі.

Гэтага дзеяння хапіла для таго, каб завесці крымінальную справу за «здзек з дзяржаўнай сімволікі» і адправіць мужчыну ў СІЗА.

Пракуратура адзначае, што раней жыхар Смаргоні не быў фігурантам крымінальных спраў.

Цяпер яму пагражае да 3 гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

За Марш асудзілі мужа і жонку: іх затрымалі, калі яны выязджалі з Беларусі ў госці да дзяцей

Жыхара Лунінца асудзілі да сямі гадоў калоніі па шэрагу пратэсных артыкулаў

Былы палітвязень Андрэй Кудзік не выйшаў на волю пасля «сутак» — крыміналка

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2