15 сакавіка ў праваахоўныя органы паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні, у выніку якога пацярпеў 38-гадовы кіроўца. Было ўстаноўлена, што мужчына на вялікай хуткасці сутыкнуўся са стэлай на ўездзе ў Столін. Вадзіцель атрымаў шматлікія траўмы. Цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы, яго жыццю нічога не пагражае. Падчас агляду аўтамабіля ўстаноўлена, што стрэлка спідометра знаходзілася на адзнацы звыш 180 км/г. 

Падзеі атрымалі нечаканы працяг, калі раніцай сын пацярпелага ў ДТЗ мужчыны прыйшоў да бабулі з дзядулем і паведаміў, што «дома адбылося нешта страшнае». Там пенсіянеры выявілі жудасную карціну: на падлозе ў ванным пакоі ляжала цела нявесткі.

На целе загінулай следчымі выяўленыя траўмы галавы. Таксама на кухні былі замытыя сляды крыві і меркаваная прылада злачынства — сякера. 

Па адной з версій следства, муж забіў сваю жонку і ў далейшым паспрабаваў на сваім аўтамабілі скончыць жыццё самагубствам.

Чытайце таксама:

У Шклове мужчына пагражаў зарэзаць падлетка, які не даў яму свой тэлефон

Без пасведчання і на чужой машыне. У Жлобіне затрымалі 16-гадовага кіроўцу

ДТЗ у Бешанковіцкім раёне: траўмы атрымалі двое дзяцей

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
11
Сумна
15
Абуральна
1