Адкрыты ліст апублікаваў беларускі палітолаг Дзмітрый Балкунец.

За апошнія дзесяцігоддзі Еўропа не бачыла гуманітарнай катастрофы, звязанай з палітычнымі рэпрэсіямі, як у Беларусі, гаворыцца ў лісце.

«За апошнія чатыры гады больш за 50 000 чалавек падвергліся палітычным рэпрэсіям у Беларусі, сотні тысяч грамадзян былі вымушаныя пакінуць краіну, а тысячы людзей падвергліся катаванням. Сярод іх сотні журналістаў, прафесараў, выкладчыкаў, лекараў, музыкаў, працоўных і студэнтаў, грамадскія дзеячы і праваабаронцы, у тым ліку лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.

Цэлыя семʼі, шматдзетныя маці, непаўналетнія, цяжкахворыя, пажылыя людзі і інваліды цяпер утрымліваюцца ў жудасных умовах. За апошнія дзесяцігоддзі Еўропа не бачыла гуманітарнай катастрофы, звязанай з палітычнымі рэпрэсіямі ў такіх маштабах на душу насельніцтва, як у Беларусі», — гаворыцца ў лісце.

Аўтары звароту заклікаюць урады ўсіх краін ЕС, але найперш — урад Польшчы, прыняць неадкладныя меры для спынення жорсткіх рэпрэсій у Беларусі і ціску з мэтай вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

«Польшча як суседняя з Беларуссю краіна валодае ўнікальнымі і эфектыўнымі рычагамі для такіх дзеянняў. Напрыклад, часовае прыпыненне рэгулярных чыгуначных грузавых перавозак у ЕС з Беларусі, уключаючы транзіт з Расіі і Кітая, — адзін з такіх эфектыўных рычагоў уздзеяння. Камерцыйныя інтарэсы еўрапейскіх краін не могуць пераважыць пытанні іх нацыянальнай бяспекі, і іх абавязак ратаваць нявінных людзей, якія сталі ахвярамі ў Беларусі», — заклікаюць падпісанты.

Чытайце таксама:

У Беларусі +8 новых палітвязняў

«Муж убачыў, як праходзіць «хімія», і сказаў, у калоніі было прасцей». У якіх умовах адбываюць тэрміны «хатнія хімікі»

«Карта паляка зараз з’яўляецца пагрозай для кожнага грамадзяніна Беларусі» — віцэ-міністр замежных спраў Польшчы

Клас
31
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1