Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе сёння нараду па праекту Дзяржаўнай праграмы сацыяльна‑эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2009‑2015 гады.

Асноўныя распрацоўшчыкі праграмы — НАН Беларусі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Мінэканомікі і іншыя.

Дакумент распрацаваны для забеспячэння ўстойлівага сацыяльна‑эканамічнага развіцця Прыпяцкага Палесся на аснове комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў, павелічэння экспарту і інвестыцый, захавання ўмоў узнаўлення прыродна‑рэсурснага патэнцыялу і стварэння спрыяльных умоў для пражывання насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?