otzovik.by

otzovik.by

З заявай у суд звярнулася Інспекцыя па падатках і зборах па Маскоўскім раёне Мінска. Толькі бюджэту ТАА «СП Брусель» вінна падаткаў і пені больш за 800 тыс. рублёў.

Даўжнік з мая 2023-га знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі і не мае ні маёмасці, ні аб'ектаў нерухомасці, ні грошай на рахунках, каб аплаціць патрабаванні крэдытораў.

Канчатковае рашэнне па гэтай справе суд прыме ў чэрвені.

Мацярынскай кампаніі даўжніка — «Старамесны півавар» — належыць некалькі рэстаранаў. На яе старонцы ў сацыяльнай сетцы VK.com згадваюцца такія ўстановы, як Butler, «Старамесны півавар», Bruxelles, гастрапаб Bernardin і кафэ «ВееrЖа».

Чытайце таксама:

У Беларусі мяняецца закон аб рэкламе. Да чаго рыхтавацца блогерам і простым карыстальнікам сацсетак?

Сілавікі затрымалі адміністратара рэстарана Umami Neobistro ў Мінску

Папулярная мінская кавярня забараніла наведнікам прыходзіць з ноўтбукамі

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
6