У прэс-службе аэрапорта адзначылі наступныя асаблівасці новага раскладу:

  • Uzbekistan Airways павялічвае колькасць рэйсаў у Ташкент да 5 у тыдзень;
  • чакаецца старт палётнай праграмы Red Wings з Архангельска ў красавіку і Beijing Capital Airlines з Саньі ў траўні;
  • «Белавія» адкрые рэйсы ў Махачкалу (з 26 красавіка);
  • авіякампанія Azimuth працягне палёты ў Мінеральныя воды;
  • плануецца выкананне чартарнай праграмы авіяперавозак па папулярных курортных напрамках — Турцыя (Анталья, Бодрум, Ізмір) і Егіпет (Хургада, Шарм-эль-Шэйх).

Усяго ў раскладзе тры дзясяткі напрамкаў дванаццаці перавозчыкаў.

На гэтых выходных Еўропа пераходзіць на летні час. Стрэлкі будуць пераведзеныя ў ноч на нядзелю на адну гадзіну наперад.

Але пасля прымусовай пасадкі 23 мая 2021 года ў Мінску рэйсу Ryanair Афіны — Вільня з Раманам Пратасевічам і Сафіяй Сапегай самалёты з Мінска ў Еўропу не лётаюць. 

Расія, Беларусь, Грузія, Арменія, Азербайджан, Казахстан, Узбекістан і Туркменістан стрэлкі ўжо некалькі гадоў як не пераводзяць.

Стрэлкі пераводзяцца хіба ў Егіпце, куды лётаюць беларускія самалёты.

Чытайце таксама:

У якія краіны беларусы могуць адправіцца на адпачынак без візы? Спіс вялікі, але ёсць нюансы

«Белавія» з канца мая будзе лётаць у Ізмір

Аэрапорт Мінск шукае «таемных пасажыраў» для маніторынгу сваіх паслуг

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0