Прыпяць на світанку

Прыпяць на світанку

«Рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-7 см назіраецца на Дзвіне ў аграгарадка Ула, Дняпры на ўчастку Магілёў — Лоеў і на асобных іх прытоках. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Нёмане, Віліі, Бярэзіне, Сожы і Прыпяці адбываецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-28 см за суткі.

Вада знаходзіцца на пойме на большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейна Нёмана.

Узровень вады на 20 см перавышае небяспечную высокую адзнаку на Прыпяці ў Петрыкава, тут адзначаецца спад узроўню вады з інтэнсіўнасцю 3 см за суткі», — распавялі ў Белгідрамеце.

Паводле звестак МНС, адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці і ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці.

Тэмпература вады ў рэках складае ад +3,8 да +14 градусаў, а ў вадаёмах — ад +7,7 да +11 градусаў.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0