У Краснадарскім краі з-за ранішняй атакі беспілотнікаў на Славянскі нафтаперапрацоўчы завод узнік пажар, піша Радыё Свабода.

Паводле звестак МНС, на заводзе пашкоджана сепаратыўная ўстаноўка — плошча пажару склала пяць квадратных метраў. Агонь неўзабаве патушылі.

Усяго было здзейснена дзевяць атак на рэзервуарны парк і сепаратыўную ўстаноўку, напісаў кіраўнік Славянскага раёна Раман Сінягоўскі. Пацярпелых няма.

Губернатар Краснадарскага краю Веніямін Кандрацьеў паведаміў, што раніцай у рэгіёне было збіта больш за дзесяць дронаў, якія «спрабавалі атакаваць» НПЗ і аб'екты інфраструктуры ў некалькіх раёнах краю.

Па даных Мінабароны Расіі, ноччу над Краснадарскім краем збілі 66 украінскіх беспілотнікаў.

Раней беспілотнікі атакавалі Славянскі нафтазавод у сакавіку 2024 года. Тады былі пашкоджаны вакуумныя і атмасферныя блокі.

Чытайце таксама:

Лукашэнка адрэагаваў на параду Радзінай наносіць удары па НПЗ у Беларусі

Шквал атак украінскіх беспілотнікаў на расійскія НПЗ рызыкуе парушыць працу сусветных рынкаў нафтапрадуктаў

Міністр абароны ЗША раскрытыкаваў удары Украіны па расійскіх НПЗ

label.reaction.like
14
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
3
label.reaction.omg
1
label.reaction.sad
1
label.reaction.anger
0