Іван і Наталля Эйсманты. Скрыншот з відэа «Беларусь 1»

Іван і Наталля Эйсманты. Скрыншот з відэа «Беларусь 1»

У маі 2018 года Наталля Эйсмант набыла кватэру ў Мінску — у доме № 32 на вуліцы Ратамскай. Тады разам з жыллём былі набытыя два парковачныя месцы. У рэгістрацыйных дакументах гэтая нерухомасць пазначаная як аднапакаёвая, хоць плошча яе даволі вялікая — 108,4 кв. м. Там прапісаныя як Наталля, так і Іван Эйманты.

Дом №32 на вуліцы Ратамскай у Мінску. Фота: Яндэкс.Карты

Дом №32 на вуліцы Ратамскай у Мінску. Фота: Яндэкс.Карты

Гэты дом уваходзіць у жылы комплекс «Алімпік Парк», што побач з вадасховішчам Дразды і заказнікам «Лебядзіны». Тэрыторыя комплексу абгароджаная і знаходзіцца пад відэаназіраннем, там ёсць уласная інфраструктура: аздараўленчы комплекс з басейнам, саунамі, трэнажорнай залай і рэстаранам.

Жыллё там каштуе даволі дорага. Напрыклад, у тым жа доме №32 цяпер прадаецца кватэра меншая, чым у Эйсмантаў — 63,1 кв. м, яна каштуе 794 315 рублёў, ці 245 000 даляраў. Ёсць яшчэ адна кватэра ў гэтым доме, такога ж метражу, але з рамонтам прасцейшым, яе прадаюць за 462 810 рублёў, ці 142 750 даляраў. Самая дарагая кватэра ў «Алімпік парку» прадаецца за 1 604 840 рублёў, ці 495 000 даляраў — чатырохпакаёвая, плошчай 124,2 кв. м.

Дом №16 на вуліцы Каменнагорскай. Фота: realt.by

Дом №16 на вуліцы Каменнагорскай. Фота: realt.by

У 2019 годзе Наталля Эйсмант купіла яшчэ адну кватэру агульнай плошчай 118,4 кв. м. ​​​​Жыллё знаходзіцца ў доме № 16 на вуліцы Каменнагорскай, гэта панэльная дзевяціпавярхоўка, пабудаваная ў 2010 годзе. Па стане на сярэдзіну 2021 года інфармацыі пра зарэгістраваных у кватэры людзей не было.

Цяпер у гэтым доме прадаецца жыллё. Праўда, няма аб'ектаў з такой вялікай плошчай, як у Эйсмант. Самыя вялікія кватэры — гэта трохпакаёўкі на 75-76 «квадратаў», кошт іх пачынаецца ад 290 000 рублёў (каля 90 000 даляраў) і даходзіць да 325 000 рублёў (крыху менш за 100 000 даляраў).

Таксама муж і жонка Эйсманты маюць два ўчасткі ў садовым таварыстве «Тэлесад», гэта побач з вёскай Красны Бор Лагойскага раёна. Да МКАД адсюль — каля 50 км, да гарналыжнага цэнтра «Лагойск» — каля 20 км.

За Наталляй лічыцца ўчастак пад №115, за Іванам — №108, плошча кожнага складае дзевяць сотак. Дарэчы, размешчаны побач участак №109 на сярэдзіну 2021 года быў зарэгістраваны на сястру Івана — Ганну Эйсмант, якая таксама працуе на дзяржаўным тэлебачанні.

Садовае таварыства «Тэлесад», дзе ёсць нерухомасць у Наталлі і Івана Эйсмантаў. Скрыншот з Google Maps

Садовае таварыства «Тэлесад», дзе ёсць нерухомасць у Наталлі і Івана Эйсмантаў. Скрыншот з Google Maps

Што тычыцца аўто, то за Наталляй лічыўся красовер BMW X1 2013 года выпуску. Калі прыкінуць кошт мадэлі, улічваючы толькі дату яе выпуску, то такі транспарт цяпер можна купіць прыкладна ад 42 000 рублёў (каля 13 000 даляраў) да 53 000 рублёў (каля 16 500 даляраў). На Іване ж вісіць Citroen 2004 года выпуску. 

Чытайце таксама:

Якая маёмасць ёсць у Косінца? Дом у Драздах, кватэра на Гвардзейскай… І чатыры ствалы

Нерухомасць у казырных лакацыях, аўто мяняюць як пальчаткі. Што з маёмасцю ў Ірыны Абельскай і яе сына?

Стала вядома, якімі аўтамабілямі валодаюць Качанава і сем'і яе дзвюх дачок

Клас
23
Панылы сорам
21
Ха-ха
7
Ого
13
Сумна
25
Абуральна
82