У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 7 мая распачаўся чарговы суд за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года, піша «Вясна».

Паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) судзяць адразу восем чалавек: Канстанціна Калягу, Эрыка Каласоўскага, Івана Пацко, Аляксандра Лаўрушчыка, Івана Дрыка, Паўла Сергіеню, Дзмітрыя Філіповіча, Арцёма Лапіча. Справу разглядае Вікторыя Пакунова.

Вядома, што некаторых затрымалі падчас «хапуноў». Так, напрыканцы снежня 2023 года быў затрыманы Іван Дрык, якому на момант удзелу ў акцыях пратэсту не было 18 гадоў.

На Берасцейшчыне да гэтага часу працягваюцца масавыя затрыманні і суды за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Так, напрыклад, за апошні месяц вынеслі прысуды па «народным» артыкуле ўжо 17 жыхарам Баранавічаў.

Чытайце таксама:

За ўдзел у акцыі пратэсту ў Гомелі асудзілі вядомага шоўмена і прадпрымальніка

Адразу шасцярых беларусаў завочна асудзілі за ўдзел у мірных сходах

Асуджанаму на 19 гадоў калоніі анархісту Дзмітрыю Разановічу дадалі дзевяць месяцаў зняволення

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8