Дональд Туск. Фото: twitter.com/premierRP

Дональд Туск. Фото: twitter.com/premierRP

«Гэтая мяжа — унікальнае месца з-за ціску нелегальнай міграцыі. Па сутнасці, мы маем справу з гібрыднай вайной, якая працягваецца, — заявіў ён.

— Я хачу, каб не было ніякіх сумневаў: дзяржава з агрэсіўнымі намерамі ў дачыненні да Польшчы, такая як Беларусь, з'яўляецца адным з арганізатараў гэтай працэдуры на польскай мяжы.

Адсюль выцякае неабходнасць супрацоўніцтва ўсіх службаў, якія адказваюць за бяспеку Польшчы».

Са слоў кіраўніка польскага ўрада, у грамадскай прасторы з'яўляецца шмат паведамленняў аб «сітуацыі, звязанай з нелегальнай міграцыяй, эксплуатацыяй мігрантаў і часцяком гандлем людзьмі, якія не маюць ніякага дачынення да міграцыі або палітычнага прытулку».

«Гэта выклікае эмоцыі, рэакцыю арганізацый, якія хочуць дапамагчы. Але гэта не павінна засланяць самы важны факт: бяспека ўсіх палякаў залежыць ад адданасці і місіі людзей, якія ахоўваюць гэтую мяжу. Я хачу паўтарыць: польскі ўрад, адміністрацыя, пераважная большасць палякаў — мы ўсе з вамі», — заявіў ён.

Туск паведаміў, што суботнія перамовы тычыліся ўзмацнення аховы польскай мяжы ў сувязі з ростам ціску з боку рэжыму Лукашэнкі, а таксама агрэсіяй Расіі супраць Украіны.

«Мы пачалі інтэнсіўную працу над сучаснымі ўмацаваннямі, яны будуць пабудаваны на ўсёй польскай мяжы з усходу. Гэта знешняя мяжа не толькі Польшчы, але і Еўрапейскага Саюза. Уся Еўропа павінна будзе — і я ведаю, што мы гэтага даможамся, — інвеставаць ва ўсходнюю мяжу Польшчы», — падкрэсліў ён.

«Калі гаворка ідзе пра бяспеку Польшчы, рэсурсы неабмежаваныя. ( … ) Усе павінны бачыць, што вы знаходзіцеся ў цэнтры інтарэсаў і падтрымкі польскай дзяржавы, — запэўніў прэм'ер. — Я ведаю, што на гэтай мяжы ўсё больш і больш нелегальных пераходаў, адсюль і рашэнні па ўмацаванні пагранічнай інфраструктуры. ( … ) Мы таксама працуем над зменамі ў заканадаўстве, якія забяспечаць поўную падтрымку афіцэрам».

Клас
24
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1