Эван Ньюман — удзельнік штурму Капітолія ў студзені 2021 года. За гэта ён стаў абвінавачаным па шасці крымінальных справах і ўцёк з США, пакінуўшы жонку і дзяцей.

Цяпер Ньюман жыве ў Брэсце і збіраецца адкрываць рэстаран

«Тут у нас будзе бар, тут кухня. Я хачу, каб наведвальнікі бачылі, з чаго складаецца іх страва — такая вось кухонная дэмакратыя. Таму кухар будзе рыхтаваць проста на стале», — расказаў ён у эфіры СТБ.

У меню будуць толькі найлепшыя амерыканскія стравы, абяцае Ньюман.

Атрымліваць статус бежанца ён не хоча, спадзяецца на беларускае грамадзянства.

Год таму пра Ньюмана ўзгадвалі, калі ён уладкаваўся настаўнікам у школу замежных моваў у Брэсце.

Клас
7
Панылы сорам
8
Ха-ха
31
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
8