А гэтым яна распаўсюдзіла персанальныя дадзеныя і парушыла закон «Аб абароне персанальных дадзеных». Справа дайшла да суда, піша «Гродна Лайф».

Жанчына працуе старшым інспектарам прафілактыкі Астравецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Яна расказала, што хацела адправіць фота бацьку каханкі. Віну не прызнала.

Каханка таксама выступіла ў судзе. Яна расказала, што яе адносіны з жанатым мужчынам доўжыліся два гады. Яна ведала пра жонку і дваіх дзяцей, але лічыла свае адносіны сур’ёзнымі.

Справу разгледзелі 18 красавіка ў судзе Астравецкага раёна. Суддзя вырашыў спыніць справу за адсутнасцю правапарушэння.

Клас
4
Панылы сорам
26
Ха-ха
19
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
3