У спіс палітзняволеных былі дададзеныя наступныя прозвішчы: Арцём Макавей, Аляксей Герман, Глеб Сахар, Кацярына Шаблінская-Іванова, Васіль Прохараў, Ларыса Прохарава, Павел Прохараў, Вікторыя Дамастрой, Уладзімір Балабановіч, Наталля Крук, Дзмітрый Цікуноў, Антон Казельскі, Людміла Ліхачэўская, Марыя Місюк, Цімафей Барысаў, Дзмітрый Захарошка, Анастасія Кліменка, Аляксандр Пуліновіч, Данііл Герасім.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на дадзены момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1393 чалавекі. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават часам змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Чытайце таксама:

Швецыя выдасць 430 тысяч еўра на гуманітарны фонд падтрымкі палітвязняў Беларусі

Ціханоўская: Нам нельга маўчаць ні дня

Прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2