Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Усё пачалося з таго, што 36-гадовая вяскоўка паехала па справах у Гродна, але вярнулася дадому да мужа і дзяцей ужо праз пару гадзін. Праўда, прыехала не адна, а ў кампаніі 35-гадовага мужчыны.

Пасля гэтага ўсе ўтрох сталі выпіваць. У пэўны момант гаспадыня заявіла мужу, што прыведзены мужчына — яе палюбоўнік, і ён будзе жыць з імі. 46-гадовы муж падумаў, што гэта жарт, і пайшоў на запраўку за дагонкай, а вярнуўшыся, заспеў пару ў ложку.

У запале гневу мужчына прынёс з гаража бензін, якім абліў коўдру, пад якой спалі няверная жонка з кавалерам, і кінуў запалку. Усё ўспыхнула.

Пажар пабачыла дачка пары, яна выклікала хуткую і міліцыю. Падпальшчыка затрымалі, а пацярпелых у цяжкім стане даставілі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Вяскоўца катавалі гарачым прасам. Той цвёрда трымаўся, як юнак на дапросе

Мужчына абраў арыгінальны спосаб пазбегнуць прысуду — абліў пацярпелую зялёнкай каля суда

У Бабруйску мужчына распальваў мангал газавым балончыкам, усё кепска скончылася

Клас
6
Панылы сорам
13
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0