Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка прызначыў паслом Украіны ў Беларусі Рамана Бяссмертнага.

Пра гэта украінскаму інтэрнэт‑выданню «Обозреватель» паведаміла крыніца ў сакратарыяце ўкраінскага прэзідэнта.

На гэты момант 44‑гадовы Раман Бяссмертны ўваходзіць у прэзідыюм партыі «Наша Украіна». Раней, ад 2007 да 2009 года, ён займаў пасаду кіраўніка сакратарыята прэзідэнта.

На прэзідэнцкіх выбарах 2004 года кіраваў цэнтральным штабам апазіцыйнага кандыдата В.Юшчанкі, падчас «аранжавай рэвалюцыі» займаў пасаду «каменданта Майдана» (каардынаваў акцыю грамадзянскага непадпарадкавання ў ў Кіеве).

У 2005 годзе працаваў віцэ‑прэм’ерам ва ўрадзе Юліі Цімашэнка, займаўся распрацоўкай і правядзеннем адміністрацыйнай рэформы.

Раман Бяссмертны змяніў на дыпламатычнай пасадзе Ігара Ліхавога, які займаў яе ад лютага 2007 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?