11 лютага на памежным пераходзе Беняконі на мяжы з Літвой на 5 гадзін затрымалі аўтамабіль з сустаршынём Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Аляксеем Шэіным і лідэрам Маладога Фронту Змітром Дашкевічам.
Пра гэта паведамляе прэс‑служба БХД.

Галоўны інспектар Ашмянскай мытні Яўген Жых загадаў забраць на экспертызу шэсць дыскаў з фільмам «Забаронены Хрыстос», адзін асобнік кнігі «Маладафронтаўцы» і брашуру пра дзейнасць Еўрапейскага Хрысціянскага палітычнага руху.

У пратаколе пазначана, што гэтыя матэрыялы будуць вывучацца наконт утрымання ў іх звестак, якія могуць абражаць гонар і годнасць Рэспублікі Беларусь.

Дакументальны фільм «Забаронены Хрыстос» распавядае пра супрацьстаянне савецкай сістэмы і евангельскіх вернікаў у БССР. У фільм увайшлі сведчанні хрысціян, якія прайшлі савецкія турмы, а таксама ўнікальная антыхрысціянская кінахроніка часоў БССР.

Мытнікі канфіскоўвалі незалежныя выданні і ў 2006—2009 гадах. У Горадні й Берасці былі нават спробы дабіцца абвяшчэння некаторых сканфіскаваных матэрыялаў экстрэмісцкімі, але суды не далі ім ходу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?